 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
паміж тымі кім мы ёсьць і кім мы ніколі ня станем на скрыжаваньнях словаў позіркаў лініяў метро й барознаў далоняў у сутарэньнях каханьня й на гарышчы нэндзы між станаў запыленых партытураў для неданісаных канцэртаў смутку з аркестрам на дрымучых сьцежках што выводзяць у Сад і ў натоўпе што нясе героя паўсюль можна сустрэць іх сіямскіх братоў Маў і Ляў якія скажуць бывай перад тым як ты рушыш сваім шляхам
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|