РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Івашчанка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
?..
Намагаўся пабачыць розьніцу
між хамствам і выхаваньнем
ды не пасьпеў –
пасталеў.
 
сарваныя глыткі
разадраныя кашулі
клаксоны бейсбольныя біты
«голимые понты» etc.
 
Няма вяртаньня да збочанага.
 
У момант, калі
адвярнуліся нават ворагі,
калі словы ня вартыя
нават думкі пра іх,
калі ўтаптаны ў слату
ўспамін
і зьнішчана апошняя эсэмэска, –
ці здолееш вымавіць,
выходзячы на сцэну:
МІР ВАМ?..
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.