РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Івашчанка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Гара Рацыі
...Мой Вораг жыве за межамі гэтае зімы. У яго
безьліч імёнаў і безьліч абліччаў. Скрозь усе цыклы
ўвасабленьняў доўжыцца наш двубой.
            Яго прыстанак – гара Рацыі, якую мне не аго-
раць. У яе міфрылавым зьзяньні адбіваецца возера
Дабрачыннасьці.
            Яго празрыстае цела гайдаецца над ранішнім
лесам на нябесных арэлях, што зьвісаць з распо-
ратай срэбнай хвалі звонкімі нітамі сонечных пром-
няў
            Спрабую наблізіцца, намагаюся зазірнуць у
ягоны твар. Блюзьнерская ўсьмешка маланкі наў-
сьцяж разрэзвае неба. Ірвуцца ніты арэляў. Праця-
ты вяршалінамі, ён сьцякае на брук, дзе зьмешваецца
з крывёю ды ванітамі горада.
            Стаю адзін пасярод залевы. Пад сьмехам ня-
бёсаў. Той-хто-шукаў-сьвятло.)
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.