РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Івашчанка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Сядаючы ў невыразна акрэсьленае паўкола на-
стольнае лямпы, – сам-насам з чыстым аркушам –
ён ніколі пэўна ня ведае, што выпаўзе сёньня з-пад
стрыжня. Немагчыма прадбачыць ня тое, што жанр
твора, але й нават мову, на якой ён будзе напісаны.
            Ён добра ведае, што хутка гэты тэкст будуць
усхвалявана прагаворваць пра сябе нечыя вусны. Як
замову, мантру ці малітву. Але ён не адчувае ні ра-
дасьці з гэтае прычыны, ні адказнасьці – анічога та-
кога. Адзінае, што ён адчувае – непазьбежнае памян-
шэньне асьветленага паўкола пад ціскам акаляючае
цемры...
            I ён паскарае тэмп, прымушаючы асадку ру-
хацца хутчэй. У выкшталцоным танцы.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.