РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Івашчанка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мне кажуць:
«Не абдумвай фразы,
не валаводзься з сэнсам –
патрэбныя словы самі знойдуць цябе».
I я занатоўваю,
ня надта зьдзіўляючыся,
калі выпадковы радок
раптоўна раскрывае сэнс напісанага.
 
Мне кажуць:
«Ня слухай нікога,
акрамя свайго сэрца,
Ідзі сваім Шляхам».
I я не зважаю на тое, што мой шлях
вельмі нагадвае трамвайны маршрут.
Вусны варушыць незнаёмая мантра,
а пацеркі робяць чарговае кола.
 
Мне кажуць:
«Не забывайся на тое,
што ты граеш галоўную ролю
ў гісторыі сьвету».
Але я, здаецца, ня чую,
у адрозьненьне ад кагосьці яшчэ,
хто ўвесь час крочыў поруч.
I ён перасмыквае затвор,
чакаючы далейшых указаньняў.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.