 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Маці-зямля радзіла іх Ад першых пацалункаў сонца. Між зёлак леташніх, сухіх Яны ў бары ўзышлі ў старонцы. Шумяць шторазу весялей Над імі хвоі аб прадвесьні, І вецер штодня ласкавей Іх песьціць і пяе ім песьні. І хоць зімы відаць сьляды, Яшчэ марозіць часам ночкай, Ды больш не страшаць халады. І верыш мілым сінім вочкам; І любы так бясконца мне Яны, з усьмешкай ціхай дзеці... Пара іх, кволых, праміне, Прайдуць яны, як ўсё на сьвеце. Але ўжо мкне душа мая У сіню даль, за пералескі, І ў сэрцы ўсходзяць – чую я – Тугі вясьнянае пралескі.
1921
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|