РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Івашчанка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
корпаемся ў сабе
асьцярожна падбіраем словы
намагаючыся дакапацца да
нейкага-апраўданьня-свайго-існаваньня
да тае пары
покуль не знаходзім сябе
на белым прасьцірадле правізарскага стала
і чыесьці гумовыя пальцы корпаюцца ў нас
а потым узьнікае тое, чаго так не хапала –
адчуваньне ўласнае выключнасьці:
і ў бірцы на пягцы
і ў нумарку на бірцы
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.