РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Івашчанка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
450
Quo vadis?

 
Ідуць два чалавекі:
адзін, як страла, добра ведае
сваю мэту й думае, што ведае
шлях таго,
хто ідзе поруч;
а той, што ідзе поруч,
заўсёды вельмі зьдзіўляецца,
калі ў яго пытаюцца: «Куды ты ідзеш?»
Чамусьці некаму заўсёды
ёсьць да гэтага справа...
Але існуе й трэці,
які верыць,
што, хаця шляхі тых, што ідуць,
паралельныя, –
яны абавязкова скрыжуюцца.
І тады ён сам
рушыцца ў дарогу.
 
2003
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.