РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Івашчанка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Гісторыя сьветлых часоў – 2
...Занатоўвалі шукаючы свой Метад
Ведалі сьцежкі дзеля адлёту
і нават зрэдку карысталіся імі
Заблытвалі паляўнічых зьменай шрыфтоў
Ва ўсе паролі заганялі імя Паэты
Здымалі слухаўкі
казалі пшэ прашам
Кахаліся тыднямі
Зьнішчалі эсэмэскі
мянялі любыя нумары значкі
Даставалі з капелюшоў станікі
пялюшкі зубныя пратэзы
Выцягвалі вонкі свае вантробы
Дыхалі фарбай кніжным пылам
вільгацьцю намётаў
Ніколі не ўжывалі туалетную ваду!
 
Рухаліся з дэцыбеламі ўвушшу
Зьмешвалі вопратку на паліцах
Палілі каб зьняцца з выйсьця
Не прымалі ўнутар цяжкага
...
Знайшоўшы –
ашчаджалі да лепшага
а яно ўсё не прыходзіла
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.