РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Івашчанка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
лялька вуду
1

 
ты ды я –
лялькі вуду
абдзяўбаныя фастфудам
ты збудуеш –
я забуду
ты заплачаш –
заплачу
ты засьнеш –
я прылячу
 

2

 
скрозь мяне –
кілабайты порева
апантаныя птушкі
цягнікі зь ведзьмакамі
каляровыя згукі
электрычныя сьпевы
мацюкі бухіх маглаў
нацянькі
культурныя кулі
замінаваныя радкі
мае я
твае дотыкі
людзі-скрыні
іголкі пігулкі
треугольные груши
вушы вусны
басьнійскія сны
трамваі гарады
ваніты мянты
шыхты грамафонаў
усе гэтыя спарахнелыя назовы
нанова
наскрозь
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.