У краіне блакітных бадхісатваў, у горадзе кардонных мянтоў, на вуліцы гумовых жанчынаў жыве чалавек з бусьлінымі крыламі. Спаткаўшы яго, не кажы пра сваю адзіноту. Лепш нічога не кажы! Бо мова твая зьмяіная і рэшткі яе гніюць, выпальваючы знутры... Памятай адно, што, жывучы на планеце гідаў, ты заўсёды толькі экспанат.
|
|