РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Івашчанка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Занесены па плечы сьнегам
і сьпісанымі аркушамі,
з пустой душой празорцы,
сэрцам, адкрытым для казані,
і позіркам цэглы,
гартаеш пакамечаны вучнёўскі сшытак,
што зьмяшчае мудрасьць стагоддзяў...
За вакном праходзяць людзі
з курынымі тварамі,
з арлінымі кіпцюрамі,
з гузікамі заміж вачэй.
Чытаеш на іх транспарантах:
самота заўсёды апошняя.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.