РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Івашчанка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
480
L.

 
Выводзіш іерогліф супакою,
натхнёна занатоўваеш,
паўтараючы адны й тыя рухі пэндзлю
на празрыстых сьценах сваёй турмы.
«Мім», – тыцкаюць пальцамі мінакі;
«Вычварэнец», – туруюць ім іншыя вязьні;
«Паэт», – зачаравана выдыхаюць цнатліўкі.
И они правы, они конечно правы...
Бразгаюць ключы вартаўніка,
што прыйшоў па сваю амністыю,
хаця й ведае добра,
што праз адчыненыя дзьверы
ты ніколі ня выйдзеш.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.