РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Івашчанка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
штодня/ да мяне прыходзіць чалавек/ і кажа
што мы з ім –/ лепшыя сябры,/ толькі я гэтага ня
памятаю/ я раю яму паменей глядзець/ танных аме-
рыканскіх фільмаў,/ але ён усё адно прыходзіць//
урэшце мне гэта надакучвае/ і я пачынаю пагаджац-
ца,/ прашу яго падрабязьней распавесьці/ пра на-
шае сяброўства,/ каб успомніць// ён распавядае,/ а
я займаюся сваімі справамі,/ ня надта слухаючы,/
але й не пярэчу,/ калі чую рэчы,/ якія не маглі са
мной здарыцца// увесь час я крадком пазіраю/ ў
бок дзьвярэй, чакаючы,/ калі зойдзе тая,/ што наза-
вецца маёй/ адзінай
 
11 кастрычніка
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.