РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Івашчанка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *

Ніхто не павінен дажыць да сьмерці.
#Алесь Разанаў

 
            унутраны кілер без замовы а так з нуды цэліць
ва ўнутранага Далай-ламу й трапляе ў сябе/ але
Далай-лама ўсё адно канае бо не бывае каб унутра-
ны кілер змазаў/ хаця й не бывае каб ён страляў без
замовы/ і ўжо зусім не бывае каб без унутранага
кілера/ ergo калі я пішу гэтыя радкі то ўнутраны
кілер не сканаў трапіўшы ў сябе/ аднак не магчыма
й каб ён не забіў страляючы//давай разважаць стрэл
быў адзін забіты таксама адзін/ (мажліва самы час
увесьці ўнутранага К. Костнэра ў ролі ўнутранага
целаахоўніка але ці варта займацца падобнай хер-
нёй)/ а раптам Далай-ламы не было а было ну да
прыкладу люстра/ так люстра ці яшчэ горш не было
ні кілера ні Далай-ламы ні стрэлу/ хто ж тады ска-
наў/ вырашаць табе ўнутраны чытачу
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.