 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Нашто, чытач, чытаеш гэты верш невядомага паэты, што ўлез у пастку Кастанэды праз пах паганскай цыгарэты? Загнаны ў нетры Інтэрнэту ці ж мала ты чытаў дагэтуль версэтаў хоку трыялетаў... на беразе санлівай Леты сьвянцонай куляй зь пісталету застрэлены? Твая вяндэта ў радкох Старога Запавету разьлітая. I ты, разьдзеты, на першай паласе газеты, што выдаецца для клазетаў у мэтах пагалоўнае асьветы кабетаў у авальных кабінетах
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|