 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
у лірычным настроі цябе я прымроіў ты ішла.. не – сядзела (ну добра, ляжала) я б спаліў-зруйнаваў ўсе садомы ды троі але ты не пасьпела схаваць сваё джала пугачом напужала крумкачом пракрычала паляцела да зораў не сказаўшы «I’m sorry» і ў крывавай разоры нібы ў дзённым дазоры я глушыў самагон і глытаў шчасьця колы паглыбляўся углыб і хаваўся унутар і зацягваў вузлы увапхнуты ў пакуту у лірычным настроі цябе я прымроіў так удвох і жывем я й мая параноя
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|