РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Івашчанка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Песьня пра цябе
выконваецца на матыў песьні «Акварыюму» «Козлы»
Блукаеш у гэтай прасторы
й ня можаш знайсьці свой час.
Шукаеш словы
і шлеш іх да зораў,
ды зоры ня чуюць нас.
 
Ты трыста год у палоне
і дзесьці дзьвесьце маўчыш.
Цьвікі, што ў тваіх далонях
час перакаваць на мячы.
 
Рэфрэн:
Сачы,
як брудныя боты
топчуць твой сьцяг.
Маўчыш,
калі яны таньчаць
на нашых касьцях.
Сьпяваць
блюзьнерскія блюзы
ня выйсьце на высьпе
тугі па начах.
 
Крычы ж:
ніхто не пачуе
ды мусіш пачаць –
 
бо нельга маўчаць.
 
Тваё спрадвечнае хобі
губляць-знаходзіць сябе:
учора ты мужны хобіт,
сёньня – ізноў чалавек,
 
заўтра – Кастусь Езавітаў,
гамоніш са сьмерцю на ты.
А потым, нібыта Вітаўт,
вядзеш у выправу шыхты.
Рэфрэн.
 
Ляцеў да Новага неба,
шукаў у Сусьвеце сьвятла.
Таньчыць на даху
болей ня трэба.
I ў Краме тваёй амяла.
 
Колькі ж яшчэ блукацьмеш,
Улісе? – За бортамі кроў.
Хочаш зьліся,
умееш – маліся,
але гэта наш час
 
і наш рок’н’рол!
Рэфрэн.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.