РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Жылка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Скажы
Гэтых вочак ясны сьвет,
Постаць і аблічча –
Ах, зрабілі, што нясьлед:
Мучаць, вабяць, клічуць.
 
Як русалка, ўся яна
Пераменна, квола:
Вось зіяе, як вясна,
Раптам – невясёла.
 
Часам гутарку зачне
Ці пяе нясьпехам,
Потым гляне на мяне
І абдорыць сьмехам.
 
Яе ж погляд, яе сьмех...
Дзе ад іх мне дзецца?
Любіць сэрца... як на грэх,
Птушкай б'ецца ў клетцы.
 
Чую, кажа: не блажы,
Пакінь, міла, кпіны,
Калі любіш, дык скажы,
А не муч хлапчыны.
 
1922
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.