РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Рвуцца сілы...
Сьняцца сьлёзы, сэрца ные,
      Пяюць ветры дзіка;
Рвуцца сілы маладыя
      Да працы вялікай.
 
Рвуцца, як той сокал з клеткі,
      Людзьмі закаваны.
Рвуцца, хоць лёс чорны гэткі
      На душы тнець раны.
 
Рвуцца к бітвам зь непагодай,
      Зь няволяй, зь нядоляй,
Туды рвуцца, дзе заўсёды
      Сьлёз і гора болей.
 
Без упыньня рвуцца сілы,
      А вецер шумлівы,
Як падземны, як з магілы,
      Вые ўсім надзіва:
 
«Эх, дарэмна гэтак рвешся
      З маладой душою!
Аб няпраўду разаб’ешся
      З сваёй барацьбою.
 
I так зробішся, як кажны, –
      Будзеш спаці ў ковах,
Будзеш дужы і адважны,
      Дый толькі на словах!»
 
[1905–1907]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.