РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Усевалад Сьцебурака
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ну, што ж ты сьнішся так пагана мне, Радзіма?
У вачох заплюшчаных, праз шрыфт CyrillicOld
я бачу, як ў разоры бульбяной Місіма
сьцізорыкам тупым успорвае жывот.
 
Я сьню цябе парваным фатаздымкам
у шыбіне замерзлай на гаўбцы.
Закінутым аўтобусным прыпынкам,
дзе, як ў ваду, зьнікаюць ўсе канцы.
 
Чаму ж ты іншым сьнішся паплавамі
з бусламі, Белавежай і Дняпром,
а ў снах маіх ты дагары нагамі,
бы землятрусам зруйнаваны дом?
 
Так, Беларусь, я да тваіх жахоцьцяў
настолькі звык, што, нават калі ты
паўстанеш ў невыказнай прыгажосьці,
зьляканы ўскочу, і пайду папіць вады.
 
Лістапад, 2004.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.