РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Усевалад Сьцебурака
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Стары Менск
Сталіца. Ну, і хай сабе ня Вільня,
але ж былі і базыльянскія муры!
Павольна ідучы, ўглядзіся пільна,
як гожы горад гіне без пары.
 
Ня зьведаў ён мо толькі землятрусаў.
а так – пажары, войны. Ваяры
краін суседак – ляхаў, шведаў, русаў
палілі корчмы, хаты, кляштары.
 
Калі ж міналі пошасьці ліхія
і людзі адкладалі зброю ў бок,
то паўставалі гмахі, ды такія,
што час ня браў і заглядаўся Бог...
 
Вачымі паўразбураных будынкаў
глядзіць Няміга на шкляны палац.
Яна пакіне нізку фатаздымкаў
і, можа, колькі навуковых прац.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.