РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Усевалад Сьцебурака
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Яна была бабкай Прадславы,
а потым – сяброўкай Рагнеды,
што звыкла да кроснаў ля лавы
адно як да княскай бяседы.
 
Яна заставалася ў хаце,
чакаючы вояў з паходу.
Люляла калыску дзіцяці –
надзеі майго народу.
 
Была ў намітцы і з косай
сівей і сівей год ад году
з душой няўрымсьлівай босай
і з сэрцам майго народу.
 
Яна была Папараць-кветкай
у коле жыцьця-карагоду,
нясквапнай да іншых суседкай
сумленьнем майго народу.
 
У сукенцы звычайнай ільнянай,
пражыўшы замежную моду,
яна была казачна-цьмянай
з вачыма майго народу.
 
Яе я пазнаў у трамваі,
зірнуў і як быццам даў згоду.
Да згоды! Яна тых яднае,
хто верны свайму народу!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.