Вецер гуляе ў напарсткі кубачкамі з пластыку. Дрэвы запозьнена робяць ранішнюю гімнастыку. Менск вяртаецца з Гораду з офісаў і заводаў, месьціцца ля тэлевізараў у пошуках танных прыгодаў. Плавае флот недапалкаў у акваторыях лужын, хтосьці гатуе вячэру, большасьць, напэўна, – ужын. Вочы вакон заплюшчваюць жалюзі ды фіранкі, бегаюць і страляюць у тэлевізары «янкі». Дзень адлятае стары, дзень надыходзіць новы. Нехта шукае пары, нехта шчырай размовы. Дождж вышыня нараджае, цемра рыхтуе пасткі, блытае, перашкаджае ветру гуляць ў напарсткі.
Cакавік, 2004.
|
|