РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Усевалад Сьцебурака
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ранішні блюз
У пяць гадзін раніцы, ў пяць
таксоўкі самотна стаяць,
месьцічы ўсе яшчэ сьпяць
у пяць гадзін раніцы, ў пяць.
 
У пяць гадзін раніцы, ў пяць
шклом алкашы не зьвіняць,
дзеці макдональдсы сьняць
у пяць гадзін раніцы, ў пяць.
 
Хтосьці на працу ідзе,
хтосьці ідзе ваяваць,
хтосьці плыве па вадзе,
хтосьці працягвае спаць...
 
У пяць гадзін раніцы, ў пяць
сонна ліхтарні гараць,
рана судзіць і караць
у пяць гадзін раніцы, ў пяць.
 
У пяць гадзін раніцы, ў пяць
можна сабе дазваляць
простыя рыфмы ствараць
у пяць гадзін раніцы, ў пяць.
 
Хтосьці на працу ідзе,
хтосьці ідзе ваяваць,
хтосьці няведама дзе
толькі зьбіраецца спаць...
 
Кастрычнік, 2001.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.