РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Усевалад Сьцебурака
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
З неба сонца, як кот,
пазірае з прыпечку.
Я гару, нібы кнот,
места таець, бы сьвечка.
У задушнай смузе
усё губляе абрысы
і падэшвы грызе
жвір гарачы, як прысак.
Пот па скроні бяжыць
гэтай сьпёкі адзнака
і ў цянёчку ляжыць
паўпрытомны сабака.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.