РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Усевалад Сьцебурака
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Над сталіцаю ноч
і ў позьняй таксоўцы
дождж імкне па шашы,
як па мокрай насоўцы.
Што ляжыць і блішчыць,
нацягнуўшыся туга.
I гучыць па-над ўсім
тапалёвая фуга.
А у штучным сьвятле
горад сам сабе сьніцца,
ў лоб цалуе яго
ў гэтым сьне навальніца...
З ненадзейных сяброў
ліпень першы і лепшы
за пісьмовым сталом –
за мяне піша вершы.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.