РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Усевалад Сьцебурака
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Каляды
У цёплае кватэры,
як у замкненай сферы
анёлы і хімеры
з пачварным хараством.
 
Ня маюць мары меры
ды даць няможна веры,
што ты адчыніш дзьверы
у мой аціхлы дом.
 
Ляжыць кавалкам лета
пажоўклая газета.
Цыгарка, як камета
з абгрызеным хвастом.
 
А звонку ходзіць сьцюжа,
на шкле малюе ружы.
I, пэўна, мерзьне дужа
мой казачны фантом.
 
Адсюль далёка недзе
на полюсе мядзьведзі
варушаць ледзьве-ледзьве
сусьветны наш садом.
 
У цёмнае кватэры,
як у жывым этэры
Я – Моцарт і Сальеры
і вечар за вакном.
 
Лістапад, 2004.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.