РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Усевалад Сьцебурака
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мае вершы, як сьмерці, баяцца паперы.
А здараецца часам, што нават мяне.
Быццам плямаў крывавых на белай сьцяне,
мае вершы, як сьмерці, баяцца паперы.
Нібы келіха тога, што не абміне,
як выпрабаваньняў у веры...
Мае вершы, як сьмерці, баяцца паперы.
А здараецца часам, што нават мяне.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.