РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Жылка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сёмуха
Начыста зьмецены і вуліца й двары,
Ля ганка і варот паўбітыя бярозкі –
Сягоньня Сёмуха, сягоньня сьвята вёскі,
І весялейшае не знойдзецца пары.
 
Пагодны, ясны дзень. У полі і ў бары
Паветра хмельны пах, сьмяюцца сонца коскі,
А ў хаце бел абрус, падходны блін – дар Боскі
І шчасьцем сьвецяцца мужычыя твары.
 
І веру радасна я болей, чым калі,
Ў вялікі лёс і шлях Радзімае зямлі:
Абуджаны народ быліц дазнае сказ –
 
Узрушыць як адзін пры сьвеце бліскавіцы.
Прыйдзі хутчэй! Я жду цябе, жаданы час.
Дай думам сёмушным і казкам дай зьдзяйсьніцца.
 
1921
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.