РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Усевалад Сьцебурака
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Растлумачыць, як пішуцца вершы,
я ні вам, ні сабе не магу.
Мне калісьці сустрэўся мой першы
у дзьвюх вуліцаў на рагу.
 
Ён складаўся з дажджу і грымотаў,
з парасонаў, аблокаў, нябёс,
з паўсядзённых звычайных турботаў,
з тых, што нам выдаткоўвае лёс.
 
Я ўглядаўся ва ўсё ў задуменьні,
покуль там, недзе над галавой
нараджалася паразуменьне
паміж вершам, натхненьнем і мной.
 
2002
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.