РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Усевалад Сьцебурака
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Калі ты прыйдзеш да мяне,
я незаўважна буду побач.
Як неба з зорамі апоўнач.
Калі ты прыйдзеш да мяне.
Нібыта пры касьцёле пробашч,
і так, як ісьціна ў віне.
Калі ты прыйдзеш да мяне,
я незаўважна буду побач.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.