РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Усевалад Сьцебурака
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я, як мог, марнаваў час,
з сілаў усіх спакушаў лёс,
што ў бакі паразводзіў нас,
што сьцяной паміж намі рос.
 
Час, як мог, мяне шкадаваў,
лёс, як Бог, мяне бараніў.
Час на роздум сябе даваў,
лёс ня блытаў, і не маніў.
 
А я мроіў у дзіўным сьне,
дзе няўладныя лёс і час,
там, дзе Вы жывяце для мяне,
там, дзе я існую для Вас.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.