РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Усевалад Сьцебурака
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ноч у маёнтку
Ноч за вакном,
сьпіць аканом,
дзьме ад ракі,
сьпяць мужыкі.
Коні паснулі,
ціха ў вульлі,
быдла ў стойле,
жыта ў полі,
сны сьняць дубы
і галубы,
дрэмле сабака,
кот-небарака,
мыш у капе
ціха сапе.
Жыта ў мяшку,
тхор у стажку,
кныр ля карыта
рохкае сыта.
Пан у пакоі
сьпіць у спакоі.
Разам з ім дом.
Ноч за вакном...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.