РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Жылка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прадчуцьцё
Неба пахмурае... ймгліць невясёлае...
Нібы ў бяздольлі сумуе...
Нечым стрывожана сэрцайка кволае.
Чым? – адказаць не магу я.
 
Можа быць, гэтая даль непагожая
Крые у хмарах няшчасьці?
Можа, зьбіраецца сіла варожая
Новы наслаці напасьці?
 
1921
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.