РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Усевалад Сьцебурака
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Не глядзі.
Нельга так глядзець.
Так глядзяць мой анёл і матуля.
Так глядзець трэба права мець,
нібы лёс, нібы лёсу куля.
 
Не маўчы.
Нельга так маўчаць.
Так маўчаць абразы у хаце.
Так маўчаць, бы сякеру ўзяць,
нібы суд вяршыць, каце-браце.
 
Не крычы.
Нельга так крычаць.
Так крычаць можна ў чыстым полі.
Так крычаць – волю абвяшчаць
й быць закладнікам гэтай волі.
 
Не крыўдуй.
Пасядзім удвох.
Паглядзім як у вочы ў неба.
Гэта ўсё, што я для цябе зьбярог...
Не крыўдуй, можа, хоць і трэба.
 
19.XI.2003.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.