РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Усевалад Сьцебурака
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
480
М*****

 
Я стаміўся цябе праводзіць
кожным разам, нібы назаўжды.
I жадаю, каб ведала ты:
я стаміўся цябе праводзіць.
Бо ня злыдзень і не сьвяты,
бо наш час у нябыт адыходзіць.
Я стаміўся цябе праводзіць
кожным разам, нібы назаўжды.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2019. Беларусь, Менск.