РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Усевалад Сьцебурака
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мае няспраўджаныя мары
з вачыма хворых шчанюкоў
глядзяць, нібы з туману фары,
нібы сігналы маякоў.
 
Маё разгубленае сёньня,
маё каханьне давідна,
мая няспоўненая поўня
і ты, мая адна.
 
I ўсё, што неяк удалося,
сваім лічыць ужо адвык.
Мінула што, што засталося,
аднолькава займае дых.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.