Вецер ўварваўся праз весьніцы, Пыл на дварэ крутануў. «Вер, што жаданае зьдзейсьніцца» Ласьцячы вуха, шапнуў. Шпаркі і сьмелы ў захопленьні, Лёгка праскочыў праз плот, Штось зашумеў між каноплямі, Борзда мінуў агарод. Там жа, дзе жыта з пшаніцаю Сьпеляць свае каласы, Блытаў, віхрыўся дурніцаю І перабег на аўсы. Лесу пабачыўшы цёмнага Хмура-задумны аблік, Быццам спужаўся таёмнага, Сьцішыўся, зьменшыўся, зьнік...
1922
|
|