РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Усевалад Сьцебурака
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Нам усім у жытцы не стае
каханьня, цеплыні, надзеі.
Мінаюць розныя падзеі
і мы, на жаль, не маладзеем.
А вось каханьня не стае...
 
I лёс нам шанцу не дае,
і боскай нам бракуе ласкі,
адно расповеды і казкі.
А замест твараў толькі маскі.
I ласкі Бог нам не дае...
 
I сонца квола устае,
рыпіць ў падлозе сумна дошка.
Ізноў стаптаная дарожка:
на працу, з працы і да ложка.
На ўчора заўтра выдае...
 
Ды будзе ўсё, як мае быць!
Бо горай быць ужо ня можа.
Нарэшце Бог нам дапаможа.
Мы будзем жыць!
Мы будзем жыць!
 
Чэрвень.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.