 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
ты як ноч у якую схаваліся кветкі ты як кветкі ў якія схавалася ноч ты ахвяра злачынства злачынца і сьведкі (тут спыніся спачні – не спыняйся прэч кроч!) ты вачысты і той хто пазбавіўся воч той хто бачыў нішто і хто штосьці ня бачыў хто забыўся і ўспомніў зьявіўся і зьнік хто паслухаўся ўсіх – і хто ўсіх перайначыў ты антыхрыст і мніх ты вячніна і міг абязбожаны лік ты самота і клік ты бразготка і крыж над магіламі продкаў ты сівое дзіця і наіўны стары ты адпушчаны Дух і ты цела зародка смага ты і глыток ты галота й дары поўны сокамі ствол і рубец на кары ты стагнаў глыбінёй – ты быў соплам арганаў ты ўдавелы і муж ты ўмудрэлы юнак вырачэнец людзей вырачэнец заганаў ты адбелены цень непазначаны знак князь сабе і свой раб незалежны аднак ты нябёсаў таўро і пякельні цалунак ты сьляза і вачніца далонь і цьвікі ты няўдача і шанец прысуд і ратунак халадэча на вуснах пяшчота рукі рэха скалаў і гор плёс цішынны ракі ты бязьмежжы пячор дзе зьвяры і мегеры акіянаў хаосаў і космасаў глыб той хто сам у сабе хто зьняверыўся ў веры той хто рыбай на сушы – паветрам у рыб ты абсягі вады і закінуты невадзь ты хада ты ж і шлях што бяжыць пад нагой ты і камень і прах ты драпежнік і лебедзь ты замоўчаны крык ты народ і ізгой ты спакой і скразьняк прывід ты і ўяўленьне што стварыла яго ты трываласьць і злом ты малітва й жаданьне ты грэх і збавеньне ты струна і надрыў люстра ты і чало што люструецца ў ім ты што будзе й было абяствараны мім мім бяз масак – паэт! о мілосьць – іншасьвет! ты – чысьцец! я – душа! іх зьяднаем сьпярша!
24.I.2004.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|