 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Дзе б я ні быў, куды б я ні прыстаў, Забыць яе, пакінуць – не змагу я. Зайздрошчу целу Госпада Хрыста, – Яго ж на споведзі яна цалуе. #Ё. В. Гётэ. «Фаўст»
Што жыцьцё?.. – без пачатку і скону... Мною зроблены просты выбар: да цябе, а не да іконаў я ўзьляцеў – і праз тое выбыў!.. – па-за межы наіўнае мроі!.. Скруха ведаў жуды трывога... Пад страхою змагарнай Троі выцалоўваю лік трыбога... Мой трыбог – шэравокі філёзаф!.. Хай багоўны зайздросьцяць зь неба нам зямным, нашым шчырым крозам!.. Я з табой – і нябёсаў ня трэба!..
2.XII.2003.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|