 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Цудоўна кахаць мужчынаў, цудоўна кахаць жанчынаў –
да сьлёз, да дзяцей, без спачыну, бяз розных на тое прычынаў...
|
З раньніх вершаў
|
Адцураліся вады – ці магчыма?! – выспа небаў і аблокаў лагчына. Адцураешся мяне – малайчына! Ты мужчына. Ну а я? Я... жанчына? Ты найперш. За табой Я зь вялікай. Ты мой верш. Ты з усёй паспалітай – сам адзін. Я адна супраць волі. Заручыў ты маю волю з болем. Твае мроі – пра нас. Мае мроі – пра мяне і цябе. I даволі. Хай ня маці, ня жонка прычынай, а дзіця наша будзе – айчынай.
19.II.2004.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|