Ён доўгі і цяжкі – Той шлях, твой шлях да Бога. Душа спустошаная Просіць паратунку. «Ўсявышні, памажы!» – Ляціць малітва ў вечнасьць, Ды вельмі моцныя яшчэ Цянёты д’ябла. Як цяжка разарваць Грахоў ланцуг заганны, Як цяжка Над будзённасьцю ўзьляцець, Спазнаць пяшчоту Боскую, І пакаяньне, І дараваньне, Калі яшчэ ня позна дараваць...
|
|