Засьнежанае сонца сьлепіць вочы, І забываеш жахі чорнай ночы, Ня згадваеш папрокі ды праблемы, Не існуе ніякае дылемы. Душа пяе, імкнецца у вышыні, Але... чадзяць ў паветра чыстае машыны, Блішчасты сьнег рыпіць пад чаравікам, Жабрак у пераходзе сядзіць цьвікам. Замілавана згадваеш каханую, Табе і дзецям ўсёй душой адданую, У Бога просіш болей гэткіх дзён, Бо час бяжыць – ты ўжо не маладзён. Дым цыгарэтны едкі й лезе ў вочы, А ноччу сьніўся, пэўна, сон прарочы: Гарыць нібыта нашая планета Й прыходзіць думка, што было ўжо гэтак. ...Засьнежанае сонца сьлепіць вочы, І забываеш жахі чорнай ночы, Ня згадваеш папрокі ды праблемы – Не існуе ніякае дылемы...
|
|