 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Іду сьцяжынкаю, дрымотаю спавіты, Празь нівы хлебныя да коней на папар. Навокал дрэмле ўсё. Ноч. Сьпеючае жыта Мне сытым коласам пяшчотна шчыпле твар І ціха «шу-шу-шу» – калосьсямі шапоча. І шыр усю палоніць сьцішны шэлест-шум. Хіба абдымеш мора гукаў летняй ночы? Хіба разгоніш плынь узьнятых імі дум? Ды і бязь іх штоночы – зарава на небе. Што гэта? Раньняя зара?.. А мо' пажар? Што-б ня было, але ня кідай дбаць аб хлебе! ...Вы, коні, блізка ўжо і блізка ты, папар. Я на начлезе. Стукат капытоў. Хрумстаньне. Агонь. Сябры мае. Звон путаў, ланцугоў. Эх, ноч ліпнёвая і конскае іржаньне, Эх, песьні звонкія маё, маіх сяброў!
Ільля. 11.VII.1942.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|