 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
За тынам – сад. Бліжэй – бярозкі, – жывы ўспамін пра Беларусь. Дзяўчынка й хлопчык каля хаты на лаўцы вулкавай сядзяць. – Чакай! – Чуваць дзяўчынкі голас і голас хлопчыка: – Ня руш! Спыніўся я... Міэра ела, – а мова родная чутна! Усхваляваны, падыходжу: – Здарова, дзеткі! – Добры дзень! – Бярозак жвавых шум над імі нібы пацьвердзіў праўду слоў. – – А дзе татуня ваш і мама? – Пайшлі на працу. Дома – мы. – А што тут робіце? – Нічога. – Сказаў нам тата дома быць. – Хто-ж тата ваш? Латыш? Расеец? – Не, наш татуня беларус! ...Ласкава зорыць сонца зь неба, галоўкі лашчачы дзяцей. – А вы чые і хто такія? – Я ні... ні... мы – беларусы!
Дзьвінск. 6.X.1942.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|