Углядаюся ў сынавы родныя вочы, Ў іх бачная цёмная загадкавасьць ночы, І з маці ягонаю наша каханьне Ў вачох яго бачу і водбліск сьвітаньня. Яму, свайму сыну, прарочу я шчасьце, Яму, Беларусу, прашу ў Бога ласкі, Бо хто, як ня ён, пастаіць за Радзіму, За родны наш край, за Маці-краіну?! Углядаюся ў сынавы родныя вочы, Ў іх бачная цёмная загадкавасьць ночы, І з маці ягонаю наша каханьне У вачох яго бачу і водбліск сьвітаньня...
|
|