 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Не кранай майго сэрца прыцішаных струн, песьні больш не прасі салаўінай. Чуеш? – Восень ў садох ціха ўдарыла ў сум па бязьлістых, счарнелых галінах. І пяшчоты ласкавай ўжо больш не прасі – з жураўлямі яна адляцела, сьціхлі ў сэрцы маім даўных дзён галасы, як жыцьцё на палёх асумелых. Ўпарта думы мае ты ўсё хочаш забраць, ды дарма – быццам лісьце увосень, на пустыя палі, на лугі, сенажаць сумны вецер і іх паадносіў. Пакуль даль заруніць, пакуль прыйдзе вясна, не хачу я чырвоных караляў, іхня чырвань цяпер – гэта зводна мана, – глянь, каліна свае пагубляла. Ды ў далонях ужо не трымай маіх рук, бачыш – птушкі ўзьляцелі над гаем, і па небе паплыў доўгі, вольны ланцуг... Так як іх – і мяне не ўтрымаеш.
1942
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|