РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Не кранай
Не кранай майго сэрца прыцішаных струн,
песьні больш не прасі салаўінай.
Чуеш? – Восень ў садох ціха ўдарыла ў сум
па бязьлістых, счарнелых галінах.
 
І пяшчоты ласкавай ўжо больш не прасі –
з жураўлямі яна адляцела,
сьціхлі ў сэрцы маім даўных дзён галасы,
як жыцьцё на палёх асумелых.
 
Ўпарта думы мае ты ўсё хочаш забраць,
ды дарма – быццам лісьце увосень,
на пустыя палі, на лугі, сенажаць
сумны вецер і іх паадносіў.
 
Пакуль даль заруніць, пакуль прыйдзе вясна,
не хачу я чырвоных караляў,
іхня чырвань цяпер – гэта зводна мана, –
глянь, каліна свае пагубляла.
 
Ды ў далонях ужо не трымай маіх рук,
бачыш – птушкі ўзьляцелі над гаем,
і па небе паплыў доўгі, вольны ланцуг...
Так як іх – і мяне не ўтрымаеш.
 
1942
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.